3.78 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
Ягадныя плантацыі і заасад - аграблогер з Чэрвенскага раёна стварае новы турыстычны маршрут
Беларускі аграсектар знаходзіцца ў топе напрамкаў для самарэалізацыі, кар'ернага росту і інавацыйных эксперыментаў. Тры гады таму сельгаспрадпрыемства "Агра-Лукомль" узначаліў малады кіраўнік Назар Мельнікаў.
Складальнікі яго паспяховага дэбюту - надзейны калектыў, разумныя тэхналогіі і спартанская цягавітасць. Разам з калегамі Назар Мельнікаў прывёў у парадак без малога 90 га ў Чэрвенскім раёне.
Урбаністычныя краявіды Мінска Назар Мельнікаў змяніў на пастаральныя. Тры гады таму сфера інтарэсаў пераключылася з вялікага спорту на аграсектар. Баскетбольную пляцоўку замяніў прыродны ландшафт плошчай амаль 90 га і дэбют у якасці кіраўніка прадпрыемства "Агра-Лукомль".

"Я на 100 % гарадскі жыхар, у нас не было нават дачы. Увесь час я пражыў у горадзе ў кватэры. Адзінае, летам выязджаў у Калінінград, у Расію, на Балтыйскае мора. Там я, бадай, упершыню пазнаёміўся з буякамі. Таму зараз і ў нас высаджаны буякі. Пачаў вывучаць рынак, зразумеў, што недахоп бружмелі і чорных парэчак, хаця, здавалася б, самая папулярная на постсавецкай прасторы культура", - расказаў малады кіраўнік ТАА "Агра-Лукомль".
Менавіта з чорнымі парэчкамі звязаны смак першага рэкорду. На аграп'едэстале высокая хуткасць пасадкі ягады.
"Мы ўмеем працаваць хутка, за гэта мы атрымалі месца ў нацыянальным рэестры Кнігі рэкордаў Беларусі - за самую хуткую пасадку чорных парэчак. Мы высадзілі 8 га за 10 гадзін", - адзначыў Назар Мельнікаў.
Тонкасці сферы АПК Назар спасцігае самастойна, без профільнай адукацыі. Аналізуе беларускі рынак і будуе бізнес-планы.
Назар Мельнікаў:
"Мы максімальна тэхнічна абсталяваная кампанія. Мы не залежым ад надвор'я - карыстаемся кропельным паліваннем, якое поўнасацю кантралюецца за кошт датчыкаў вільготнасці, тэмпературы і мікраэлементаў".

Ініцыятывы і аграінавацыі маладога кіраўніка падтрымлівае калектыў.
Ягадныя плантацыі, аграсядзіба, дом для экзатычных жывёл і новы турыстычны маршрут - пакуль можна толькі візуалізаваць мару маладога кіраўніка.
Ад бізнес-ідэі да сапраўднага агракластараАмбіцыйная мэта пракладвае маршрут па Чэрвенскім раёне. Летась тут закіпела работа. Пачалі з падрыхтоўкі зямлі. На гэта спатрэбілася 4 месяцы. Акцэнт рабілі і на фаўне: на тэрыторыі будуць экамаршруты і заасад з экзатычнымі жывёламі.
Буднямі маладога кіраўніка і яго прадпрыемства натхняюцца 17 тыс. падпісчыкаў, якія назіраюць за гісторыямі, прасякнутымі любоўю да радзімы і высакароднай працы на зямлі.