3.76 BYN
2.80 BYN
3.28 BYN
Беларусь і Кітай адзначаюць 34 гады дыпадносін
Аўтар:Рэдакцыя news.by
20 студзеня спаўняецца 34 гады дыпадносінам Беларусі і Кітая.
За гэтыя гады краіны сталі не проста стратэгічнымі партнёрамі, але і сапраўднымі сябрамі, якія гатовыя прыйсці на дапамогу ў любую хвіліну. Мы актыўна ўзмацняем супрацоўніцтва па ўсіх кірунках у сферах міжрэгіянальнага, гандлёва-эканамічнага і гуманітарнага супрацоўніцтва.
Аб'ём двухбаковага гандлю на працягу двух гадоў запар перавышае 8 млрд долараў, пры гэтым Кітай стабільна займае другое месца сярод гандлёвых партнёраў Беларусі.
Як развіваюцца беларуска-кітайскія адносіны, чаго атрымалася дасягнуць і што ў планах, глядзіце ў праграме "Эканамічнае асяроддзе" 21 студзеня ў вячэрнім эфіры на "Беларусь 1".















