3.77 BYN
2.98 BYN
3.45 BYN
Кандыдаты ў Прэзідэнты Беларусі агучаць сваю перадвыбарную праграму ў эфіры "Беларусь 1"
Самы актыўны этап электаральнай кампаніі працягваецца ў Беларусі. 9 студзеня кандыдаты на пасаду кіраўніка дзяржавы агучаць свае перадвыбарныя праграмы.
Правам выступіць у тэлеэфіры скарысталіся чатыры чалавекі. Кандыдатаў у Прэзідэнты Беларусі можна будзе пачуць сёння з 18:00 у эфіры тэлеканала "Беларусь 1". Парадак іх выступленняў вызначыла жараб'ёўка.
Нагадаем, падчас агітацыйнага этапа выбарчай кампаніі агучыць пункты сваіх праграм кандыдаты могуць на асабістых сустрэчах з выбаршчыкамі, з дапамогай друкаваных матэрыялаў, а таксама падчас публічных выступленняў. Галасы кандыдатаў гучаць і на радыё.