3.78 BYN
2.97 BYN
3.40 BYN
Лівану па рашэнні Лукашэнкі перададзены 100 т сухога малака і 10 аўтамабіляў хуткай дапамогі
За мір, а яшчэ шматвектарнасць наша краіна выступала тады і зараз. Кіраўнік МЗС Беларусі гэтымі днямі з візітам у Бейруце. У нашай дэлегацыі адказная місія - Максім Рыжанкоў перадаў кіраўніку дзяржавы асабістае пасланне ад Прэзідэнта Беларусі, віншаванні з абраннем на вышэйшую дзяржаўную пасаду. Жозеф Аун на гэту пасаду быў абраны ў пачатку студзеня. (Прэзідэнцкая пасада ў Ліване заставалася вакантнай больш за 2 гады, гэта не лепшым чынам адбілася на сітуацыі ў краіне). Рэспубліцы пад новым кіраўніцтвам трэба пераадолець цяжкі ваенна-палітычны і эканамічны крызіс. У якасці жэсту добрай волі і падтрымкі ліванскага народа перададзена 100 тон сухога малака і 10 машын хуткай дапамогі - гэта рашэнне беларускага лідара. Частка грузу ўжо дастаўлена ў Бейрут. Пра сітуацыю ў рэгіёне і новы курс краіны - Вераніка Бута (відэа).