3.69 BYN
3.00 BYN
3.49 BYN
Пляж, інтэрнат, дзіцячыя гульнявыя комплексы - сацыяльныя аб'екты з'яўляюцца ў райцэнтрах
Аўтар:Аліна Лапо
Моцныя рэгіёны - нязменны акцэнт і цяперашняй, і будучай пяцігодкі. У Год добраўпарадкавання гэтай працы дадзены асаблівы імпульс. У кожным кутку Беларусі ствараюцца ўмовы, пры якіх людзям хочацца жыць, працаваць і развівацца.
Нямала сацыяльных аб'ектаў з'явілася ў райцэнтрах і аграгарадках. І будзе больш. А што асабліва каштоўна, калі гэта зроблена разам. І такія гісторыі сёння ёсць у кожным рэгіёне краіны.
Невялікія гарады нячаста становяцца героямі навін. Жыццё ў іх звычайна ідзе сваёй чаргой і рэдка выходзіць за межы раёна. Але сёлета ўсё інакш. Год добраўпарадкавання спрыяе і навядзенню парадку, і з'яўленню новых аб'ектаў. Таму весткі з кожнага кутка нашай краіны прыходзяць усё часцей (падрабязнасці ў відэа).