3.77 BYN
2.82 BYN
3.30 BYN
МЗС КНР: Двухбаковыя адносіны з Беларуссю дасягнулі трывалага ўзроўню
Кітай гатовы сумесна з Беларуссю працягваць паступальнае развіццё адносін на карысць народаў дзвюх краін. Перспектывы адносін Мінска і Пекіна пракаменціравалі 10 красавіка ў МЗС КНР.
Афіцыйны прадстаўнік ведамства Маа Нін, адказваючы на пытанне "Першага інфармацыйнага", звярнула ўвагу на станоўчую дынаміку эканамічнага ўзаемадзеяння дзвюх краін.
Маа Нін, афіцыйны прадстаўнік МЗС Кітая:
"За апошнія гады пад стратэгічным кіраўніцтвам двух прэзідэнтаў двухбаковыя адносіны дасягнулі трывалага ўзроўню, супрацоўніцтва ў розных галінах пастаянна паглыбляецца. Летась аб'ём двухбаковага гандлю дасягнуў 8,86 млрд долараў ЗША, павялічыўшыся на 5, 5 %. Мы гатовыя сумесна з Беларуссю, кіруючыся важнымі дамоўленасцямі кіраўнікоў дзвюх дзяржаў, працягваць паступальнае развіццё двухбаковых адносін на карысць народаў нашых краін".
Мінск і Пекін маюць статус усепагодных і ўсебаковых стратэгічных партнёраў. Афіцыйна краіны павысілі ўзровень дыялогу ў верасні 2022 года.
Фота БЕЛТА















