3.82 BYN
2.77 BYN
3.24 BYN
Напрыканцы лютага пройдзе пасяджэнне Вышэйшага дзяржсавета СД з удзелам прэзідэнтаў Беларусі і РФ
Аўтар:Рэдакцыя news.by
2 лютага ў Маскве прайшло пасяджэнне Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы. Прэм'ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын узначаліў беларускую дэлегацыю, а расійскую - яго калега Міхаіл Мішусцін.
На парадку - 14 пытанняў, сярод іх - абмеркаванне рэалізацыі палажэнняў Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы і прамежкавыя вынікі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.
Як адзначыў расійскі прэм'ер па выніках сустрэчы, бясплатны праезд для льготнікаў і скідкі плануюць увесці ў цягніках паміж суседнімі рэгіёнамі Беларусі і Расіі. Ужо напрыканцы лютага 2026 года пройдзе пасяджэнне Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы з удзелам прэзідэнтаў дзвюх краін.















