3.78 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
Парламент Расіі ратыфікаваў дагавор з Беларуссю аб гарантыях бяспекі ў рамках Саюзнай дзяржавы
news.byhttps://s3-minsk.becloud.by/media-assets/news-by/7990c177-0ba5-42c4-9ce5-2dc77cacb7a4/conversions/1c91d3cb-fc21-4311-939a-518fa46640ee-sm-___webp_480.webp 480w, https://s3-minsk.becloud.by/media-assets/news-by/7990c177-0ba5-42c4-9ce5-2dc77cacb7a4/conversions/1c91d3cb-fc21-4311-939a-518fa46640ee-md-___webp_768.webp 768w, https://s3-minsk.becloud.by/media-assets/news-by/7990c177-0ba5-42c4-9ce5-2dc77cacb7a4/conversions/1c91d3cb-fc21-4311-939a-518fa46640ee-lg-___webp_1280.webp 1280w, https://s3-minsk.becloud.by/media-assets/news-by/7990c177-0ba5-42c4-9ce5-2dc77cacb7a4/conversions/1c91d3cb-fc21-4311-939a-518fa46640ee-xl-___webp_1920.webp 1920w

Парламент Расіі завяршыў працэдуру ратыфікацыі Дагавора паміж Беларуссю і РФ аб гарантыях бяспекі ў рамках Саюзнай дзяржавы: 26 лютага адпаведны закон прыняла верхняя палата расійскага парламента - Савет Федэрацыі, паведамляе БЕЛТА.
Раней, 18 лютага, дагавор ратыфікавала Дзярждума Расіі.
Дагавор паміж Беларуссю і РФ аб гарантыях бяспекі ў рамках Саюзнай дзяржавы быў падпісаны 6 снежня 2024 года ў Мінску Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам і Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным на палях пасяджэння Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы.
Ён накіраваны на нарошчванне сумесных намаганняў для эфектыўнага рэагавання на сучасныя выклікі і пагрозы з мэтай умацавання бяспекі бакоў у рамках агульнай абароннай прасторы Саюзнай дзяржавы.