3.77 BYN
2.98 BYN
3.45 BYN
Выбары-2025: 10 студзеня стартуе дзяжурства ўчастковых выбарчых камісій
З 10 студзеня на ўчастках для галасавання пачалося дзяжурства. Гэта значыць, што кожны выбаршчык мае права звярнуцца ва ўчастковую камісію па месцы сваёй рэгістрацыі і ўдакладніць, ці ўключаны ён у спіс выбаршчыкаў, а таксама праверыць правільнасць звестак.
Усе ўчастковыя выбарчыя камісіі гатовы да правядзення выбараў. У гэту электаральную кампанію іх па краіне створана 5 325. Участкі абсталяваны кабінамі і ўрнамі для галасавання. Створаны ўмовы і для людзей з абмежаванымі магчымасцямі. У дні галасавання ім дапамогуць валанцёры.
Нагадаем, датэрміновае галасаванне ў нашай краіне стартуе 21 студзеня. Яно прадоўжыцца па 25 студзеня. Асноўны дзень выбараў Прэзідэнта - 26 студзеня.