3.77 BYN
2.98 BYN
3.45 BYN
Выбары 2025: дзе азнаёміцца з праграмамі кандыдатаў у Прэзідэнты
Аўтар:Андрэй Сыч
Што датычыцца праграм кандыдатаў, то азнаёміцца з імі можна ў газетах "Рэспубліка" і "Звязда". У тым, што павінен быць рэалізаваны пераход да новай якасці жыцця кожнага беларуса, упэўнены Аляксандр Лукашэнка. Ён акрэсліў сваё бачанне далейшага развіцця краіны.
Алег Гайдукевіч у аснову асноў сваёй праграмы ставіць эканамічную бяспеку Беларусі і развівае ідэю павароту на Усход. Аляксандр Хіжняк звяртае ўвагу на экалогію і адукацыю. У праграме Сяргея Сыранкова асаблівае месца займаюць ахова здароўя і традыцыйныя каштоўнасці. Ганна Канапацкая бачыць будучыню краіны ў падтрымцы цяперашняга курсу на развіццё сацыяльнай дзяржавы (відэа).