3.82 BYN
2.77 BYN
3.24 BYN
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Касым-Жамарта Такаева з днём нараджэння

Прэзідэнт
Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў
Прэзідэнта Казахстана Касым-Жамарта
Такаева з днём нараджэння. Аб гэтым
паведамляе БЕЛТА са спасылкай на
прэс-служб кіраўніка дзяржавы.
"Вашы дальнабачная палітыка, цвёрдая прыхільнасць да прынцыпаў узаемнай павагі і даверу садзейнічаюць паступальнаму развіццю супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Казахстанам, напаўненню яго канкрэтным зместам і практычнымі вынікамі", - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што высока цэніць асабісты ўклад Касым-Жамарта Такаева ва ўмацаванне двухбаковых сувязей паміж краінамі, а таксама ў пашырэнне інтэграцыйных працэсаў на еўразійскай прасторы, забеспячэнне стабільнасці і бяспекі ў рэгіёне.
"Перакананы, дасягнуты намі ўзровень канструктыўнага дыялогу будзе і надалей садзейнічаць умацаванню дружалюбных адносін на карысць брацкіх народаў", - падкрэсліў беларускі лідар.
Прэзідэнт Беларусі пажадаў Прэзідэнту Казахстана здароўя, шчасця і ажыццяўлення ўсіх намечаных планаў.















