3.82 BYN
2.77 BYN
3.24 BYN
Лукашэнка: Беларусь і Нарвегія маюць вялікі патэнцыял для аднаўлення ўзаемадзеяння

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народ Нарвегіі з нацыянальным святам - Днём Канстытуцыі. Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-служб беларускага лідара.
"У недалёкім мінулым міждзяржаўныя беларуска-нарвежскія адносіны ўносілі значны ўклад у павышэнне ўзроўню дабрабыту грамадзян абедзвюх краін, падтрыманне рэгіянальнай стабільнасці, умацаванне глабальнай харчовай бяспекі", - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы перакананы, што сёння, нягледзячы на штучныя перашкоды і часова парушаныя прывычныя эканамічныя сувязі, Беларусь і Нарвегія маюць вялікі патэнцыял для аднаўлення канструктыўнага ўзаемадзеяння.
"Мінск пацвярджае гатоўнасць да адкрытага дыялогу з Осла ў розных сферах агульнага інтарэсу на карысць нашых народаў", - адзначыў беларускі лідар.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў усім нарвежцам трывалага міру, салідарнасці і працвітання.















