3.77 BYN
2.82 BYN
3.30 BYN
Лукашэнка: Зяленскі павінен зразумець, што калі не спыніцца - страціць Украіну

Уладзімір Зяленскі зноў стаў на шлях мілітарызацыі і пайшоў на повадзе ў Захаду, што можа пагражаць стратай Украіны. Аб гэтым у інтэрв'ю тэлеканалу RT заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамляе БЕЛТА.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што адносна нядрэнна ведае Уладзіміра Зяленскага, якому ён спачувае, нягледзячы на крытыку. "Украіну ён ужо атрымаў у гатовым варыянце. Так, ён павінен быў змяніць гэту палітыку, але ён яе не змяніў - той нацыянальны чад, нацыяналізм, да якога быў схільны ўкраінскі народ. Ён гэту палітыку не пераламаў. Але паколькі ён быў нявопытны, многімі працэсамі не кіраваў. І нацыяналісты ўзялі верх. А ён з гэтым не справіўся. Адносна нешта (такое. - Заўв. БЕЛТА) было ў нас, але Бог дапамог мне з гэтым справіцца", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт выказаў меркаванне, што ва Уладзіміра Зяленскага не хапіла характару і пэўнага вопыту, каб справіцца з тымі праблемамі, якія існавалі ва Украіне. У той жа час, лічыць беларускі лідар, калі б краіну ўзначаліў разважны чалавек, накіраваны на падтрымку ўкраінцаў, за ім бы пайшоў народ.
"Але ён (Уладзімір Зяленскі. - Заўв. БЕЛТА) гэтага не зрабіў. Ён не стаў тады лідарам, не стаў і зараз. Ён павінен разумець, што ён вельмі вялікую цану плаціць за тое, што адбылося, за тую палітыку, за тую вайну, якая сёння ідзе, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Ён павінен гэта зразумець, і ён павінен зразумець, што калі не спыніцца - страціць Украіну. (Трэба. - Заўв. БЕЛТА) узважваць і рабіць адпаведныя высновы. Ён зноў стаў на шлях мілітарызацыі, зноў пайшоў на повадзе ў Захаду, які нібы дасць яму грошы і дасць зброю".















