3.77 BYN
2.82 BYN
3.30 BYN
"Права моцнага" замяніла міжнароднае права - Лукашэнка заявіў пра ўразлівасць сучаснага свету
Сучасны свет няўстойлівы і нестабільны, "права моцнага" замяніла міжнароднае права, давер страчаны і канфліктны патэнцыял узрос. Пра гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 10 красавіка на ўрачыстай цырымоніі ўручэння даверчых грамат пасламі замежных дзяржаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Аляксандр Лукашэнка ў першую чаргу павіншаваў паслоў з афіцыйным пачаткам дыпламатычнай місіі ў Беларусі, адзначыўшы, што наперадзе іх чакае цікавая і патрэбная праца, ад якой шмат у чым будзе залежаць, як складуцца адносіны краін, якія яны прадстаўляюць, з Беларуссю. "І няхай нашы дзяржавы раздзяляе вялікая адлегласць. Я ўпэўнены, што гэта не будзе перашкодай", - дадаў беларускі лідар.
Прэзідэнт падкрэсліў, што Беларусь - краіна з багатай і самабытнай гісторыяй, а яе лёсавызначальныя павароты былі часта звязаны з ключавым становішчам у самым сэрцы еўрапейскага кантынента.
"З аднаго боку, гэта бясспрэчная перавага, - заўважыў кіраўнік дзяржавы. - У той жа час, знаходзячыся ў эпіцэнтры шматвяковага саперніцтва Захаду і Усходу, беларуская зямля не раз станавілася арэнай жорсткіх баёў. Памяць пра гэта перадаецца ў нас з пакалення ў пакаленне, дапамагае берагчы мір і жыць у згодзе".
Прэзідэнт растлумачыў, што закранае гэту тэму таму, што і цяпер свет няўстойлівы і нестабільны, "права моцнага" замяніла міжнароднае права, давер страчаны і канфліктны патэнцыял узрос.
"Калі ў Першай сусветнай вайне прымалі ўдзел 38 дзяржаў, то ў Другой сусветнай вайне - амаль 60. У бягучыя канфлікты ўжо ўцягнута каля 90 краін - амаль палова ўсіх дзяржаў свету. У тым ліку і буйныя ядзерныя дзяржавы", - прывёў аргументы Аляксандр Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што адзін з буйных канфліктаў палае ля паўднёвых граніц Беларусі, другі сее незлічоныя ахвяры і разбурэнні на Блізкім Усходзе. Ствараюцца гуманітарныя праблемы, націск на сусветную эканоміку, пагроза энергетычнага і воднага крызісаў, перадумовы для новых хваляў бежанцаў.
"Што гэта? Трывожны набат набліжэння чарговай глабальнай вайны ці ўжо яе праяўленне? Хочацца верыць, што чалавецтву хопіць мудрасці своечасова спыніцца і накіраваць сілы на стваральныя мэты на зямлі і ў небе", - падкрэсліў беларускі лідар.















