3.77 BYN
2.97 BYN
3.48 BYN
Саюзны юбілей, "Арэшнік" ад Пуціна, эфектыўная навука, супершоу - у рубрыцы "Час Першага"
25 гадоў спаўняецца Саюзнай дзяржаве Беларусі і Расіі. Так, юбілейная дата ўжо дакладна запомніцца. На перамовах у Мінску па просьбе Аляксандра Лукашэнкі Прэзідэнт Расіі паабяцаў перадаць ракетны комплекс "Арэшнік" Беларусі ў другой палове наступнага года. Гэта адказ на дзеянні ЗША і Германіі па размяшчэнні ракет сярэдняй далёкасці ў Еўропе. Рашэнні, агучаныя на Вышэйшым дзяржсавеце, ахалодзяць гарачыя галовы і ўмацуюць саюзны трэк.
Галоўнае, як падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка, усё гэта накіравана на паляпшэнне якасці жыцця нашых людзей. Бяспека і эканоміка - два падмуркі. Амаль 8 гадзін доўжыліся перамовы прэзідэнтаў Беларусі і Расіі. Палітыкі некалькі разоў праводзілі іх сам-насам. А завяршыліся яны далёка за апоўнач у хатняй абстаноўцы беларускага лідара. Закуліссе пасяджэння ВДС, інсайды з кулуараў пакажа "Час Першага" (відэа).