3.63 BYN
3.08 BYN
3.61 BYN
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Мітрапаліта Веніяміна з днём нараджэння

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі з днём нараджэння, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Вялікая місія Беларускай Праваслаўнай Царквы і ўсіх яе свяшчэннаслужыцеляў - захоўваць найбагацейшыя хрысціянскія традыцыі, берагчы гістарычную памяць і аб'ядноўваць пакаленні", - гаворыцца ў віншаванні.
Прэзідэнт адзначыў, што ўсё жыццё Мітрапаліта Веніяміна, якое з'яўляецца прыкладам шчырага служэння людзям, Айчыне і Царкве, непарыўна звязана з роднай краінай. "Вы праяўляеце глыбокую цікавасць да пытанняў духоўнага станаўлення асобы і ўмацавання асноў яе маралі, натхняеце моладзь на стваральную працу", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка перакананы, што мудрае пастырскае слова і малітоўная дапамога Мітрапаліта Веніяміна і надалей будуць памнажаць нацыянальнае духоўнае багацце і спрыяць падтрыманню ў Беларусі міру і згоды.
Прэзідэнт пажадаў Патрыяршаму Экзарху ўсяе Беларусі добрага здароўя, цялеснай і духоўнай моцы, Божай дапамогі ў служэнні на карысць беларускага народа і Праваслаўнай царквы.