3.64 BYN
3.04 BYN
3.57 BYN
У Трасцянцы адкрылі скульптурную кампазіцыю ў памяць аб ахвярах генацыду
Напярэдадні Дня народнага адзінства ў Мінску адкрылі скульптурную кампазіцыю "Дрэва жыцця" ў памяць аб генацыдзе беларускага народа. Сімвалічны знак усталявалі на тэрыторыі былога канцлагера "Трасцянец".
Цырымонія аб'яднала прадстаўнікоў мясцовай улады, пракуратуры і духавенства, а таксама працоўныя калектывы, школьнікаў і маладых людзей.
Падчас хвіліны маўчання ўшанавалі памяць загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны і ўсклалі кветкі да "Дрэва жыцця".
Скульптурная кампазіцыя вышынёй каля 3 метраў выканана ў выглядзе мноства рук, што цягнуцца ўверх. Гэтае ўвасабленне смутку і стойкаасці беларускага народа, яго нясхільнай волі да жыцця і памяці аб тых, хто абараніў свабоду і незалежнасць Беларусі. Аналагічны знак "Дрэва жыцця" ёсць у кожным рэгіёне Беларусі. Аўтар манумента - віцебскі скульптар Іван Казак.