3.63 BYN
3.08 BYN
3.61 BYN
30 хлопчыкаў і 17 дзяўчынак. У Мінску віншуюць малых, якія з'явіліся на свет у Дзень горада
Аўтар:Аляксандра Гойтан
Сёння ў сталічных установах аховы здароўя віншуюць малых, якія з'явіліся на свет у Дзень горада. Гэта 47 нованароджаных - 30 хлопчыкаў і 17 дзяўчынак. Больш чым летась.
Трапяткая акцыя атачыла ўвагай і клопатам літаральна ўсіх мам, якія далі жыццё новым грамадзянам Беларусі. У 1-й гарадской клінічнай бальніцы 13 верасня - дзень нараджэння чатырох малых.
Такая ўвага і клопат сталі добрай традыцыяй для горада. Ужо 16 гадоў з любоўю да дзяцей і мам арганізуюць сямейныя сустрэчы і сардэчна ўшаноўваюць новых мінчан, для якіх Дзень горада супаў з асабістым днём нараджэння.