3.63 BYN
3.08 BYN
3.61 BYN
Туск заявіў, што над урадавымі будынкамі ў Польшчы збіты дрон
Нягледзячы на адкрытасць і чыста абарончы характар беларуска-расійскіх вучэнняў "Захад-2025", Польшча не толькі адгарадзілася ад Беларусі але і ідзе на новыя правакацыі.
Напярэдадні быў чарговы інфармацыйны ўкід ад польскага рэжыму. Туск у сацсетцы Х заявіў, што над урадавымі будынкамі ў Польшчы збіты дрон. Па яго словах, таксама затрыманы два грамадзяніны Беларусі. Як яны звязаны з інцыдэнтам - не ўдакладняецца.
Пра тое, што гэта чарговая бяздоказная правакацыя, гавораць і самі палякі. Яны абвінавачваюць рэжым у тым, што ён сее паніку сярод насельніцтва, а яго рыторыка падштурхоўвае краіну да глабальнага канфлікту, таксама яму ставяць у віну сляпую падтрымку Кіева, няздольнасць забяспечыць надзейную супрацьпаветраную абарону Польшчы і падрыў транспартнай інфраструктуры шляхам закрыцця чыгуначных зносін з Беларуссю.