3.64 BYN
3.04 BYN
3.57 BYN
Уладзімір Пуцін узнагародзіў Аляксандра Лукашэнку ордэнам Святога апостала Андрэя Першазванага

Урачыстая цырымонія ўзнагароджання Прэзідэнта Беларусі вышэйшай дзяржаўнай узнагародай Расійскай Федэрацыі - ордэнам Святога апостала Андрэя Першазванага - адбылася ў Крамлі, піша БЕЛТА.
Ордэн беларускаму лідару ўручыў Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін.
Ордэн Святога апостала Андрэя Першазванага - вышэйшы дзяржаўны ордэн Расійскай Федэрацыі (першы ордэн і вышэйшая ўзнагарода ў Расійскай імперыі). Узнагарода заснавана ў канцы XVII стагоддзя Пятром I у гонар апостала Андрэя Першазванага. Усяго да 1917 года ўзнагароду атрымалі больш за 1 тыс. чалавек.
Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі ордэн, як і ўсе астатнія ўзнагароды Расійскай імперыі, быў скасаваны. Але ў 1998 годзе ўказам Прэзідэнта Расіі адноўлены як вышэйшая дзяржаўная ўзнагарода. Згодна са статутам, ім могуць узнагароджвацца выдатныя дзяржаўныя, грамадскія дзеячы і іншыя грамадзяне Расійскай Федэрацыі за "выключныя заслугі, якія спрыяюць росквіту, велічы і славе Расіі", а таксама прэзідэнты і кіраўнікі ўрадаў замежных краін за "выдатныя заслугі перад Расійскай Федэрацыяй".
Пачынаючы з 1998 года, ордэнам былі ўзнагароджаны 26 чалавек. Сярод іх Старшыня КНР Сі Цзіньпін, прэм'ер-міністр Індыі Нарэндра Модзі, цяпер былыя кіраўнікі Азербайджана і Казахстана Гейдар Аліеў і Нурсултан Назарбаеў.