3.69 BYN
3.00 BYN
3.49 BYN
Рэспубліканскі велапрабег аб'яднаў каля 400 чалавек у Мінску
16 верасня велапрабег "Дарогамі памяці" аб'яднаў каля 400 чалавек. Сярод удзельнікаў прадстаўнікі Мінадукацыі, Федэрацыі прафсаюзаў, Акадэміі навук і моладзевых фарміраванняў.
Рэспубліканскі велапрабег "Дарогамі памяці", прысвечаны Дню народнага адзінства, праходзіць ужо чацвёрты год запар. Гэтым разам такая добрая спартыўная традыцыя аб'яднае каля 800 удзельнікаў з рэгіёнаў Беларусі. Гэта цэлы тыднёвы марафон - эстафету прынялі ўсе вобласці Беларусі.
Адзначым таксама, што асаблівае значэнне ў праекта ў год 80-годдзя Перамогі, таму маршрут пракладзены праз гістарычныя месцы Беларусі, каб аддаць даніну памяці героям.
16 верасня ў Мінску велапрабег сабраў больш за 400 удзельнікаў сфер адукацыі і навукі. Пачалі з цырымоніі ўскладання кветак да стэлы "Мінск - горад-герой".
Дыстанцыю каля 5 км завяршылі каля парку Перамогі.