3.64 BYN
3.04 BYN
3.57 BYN
Прэзідэнт уручыў дзяржаўныя ўзнагароды напярэдадні Дня народнага адзінства
У Палацы Незалежнасці 16 верасня Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка ўшаноўваў беларусаў, якія зрабілі значны ўнёсак у развіццё краіны, умацаванне яе суверэнітэту і абараназдольнасці. Напярэдадні вялікіх дзяржаўных свят гэта стала ўжо добрай традыцыяй. Людзі ў пагонах, настаўнікі, навукоўцы, работнікі сферы прамысловасці, сельскай гаспадаркі, артысты і спартсмены. Дзень народнага адзінства - гэта сімвал згуртаванасці нацыі ў пабудове моцнай квітнеючай і незалежнай Беларусі. Сама дата 17 верасня нагадвае пра каштоўнасць міру і важнасці берагчы суверэнітэт краіны. У цяперашні няпросты час асаблівая падзяка прадстаўнікам сілавых структур. За іх сёння ўзнімалі бакалы стоячы. Наш Прэзідэнт абмаляваў сітуацыю па знешнім контуры з улікам канфрантацыйнай палітыкі суседзяў і распавёў, чаго чакае ад вайскоўцаў (падрабязнасці ў відэа).