3.77 BYN
2.82 BYN
3.30 BYN
Вялікдзень у сэрцы малой радзімы: Прэзідэнт падарыў абраз і запаліў свечку
Аўтар:Кацярына Круталевіч
Светлае свята аб'ядноўвае вельмі многіх беларусаў. Праваслаўе - самая шматлікая канфесія ў нашай краіне (больш за 4,5 млн чалавек). Традыцыі продкаў, вера ў будучыню, завяршэнне Вялікага посту. Гэта радасны дзень для ўсіх, хто верыць.
Прэзідэнт па традыцыі запальвае велікодную свечку ў адной з беларускіх цэркваў - сёлета на Магілёўшчыне ў храме свяціцеля Мікалая Цудатворца. Яго шануюць усе хрысціянскія канфесіі, моляцца ў надзеі на цуд. Беларусам ёсць што захоўваць. Як скажа Прэзідэнт, мы жывём у міры і згодзе, без войнаў і сутыкненняў - гэта самая галоўная заваёва нашага народа (гл. відэа).















