3.78 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
17-гадовы матацыкліст-бяспраўнік і яго пасажыр загінулі ў ДТЗ у Смалявіцкім раёне

Непаўналетні матацыкліст-бяспраўнік і яго пасажыр загінулі ў ДТЗ у Смалявіцкім раёне, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на МУС Беларусі.
Смяротная аварыя здарылася 4 мая а сёмай гадзіне раніцы на аўтадарозе Жодзіна - Зялёны Бор - Кленік. Паводле папярэдняй інфармацыі, 17-гадовы вадзіцель-бяспраўнік на матацыкле "Мінск" не справіўся з кіраваннем, з'ехаў у кювет і ўрэзаўся ў дрэва.
Матацыкліст і яго 17-гадовы пасажыр загінулі. Абодва былі без моташлемаў, удакладнілі ў МУС.
На месцы ДТЗ працуюць дзяржаўтаінспектары, следча-аператыўная група.
"Усім удзельнікам дарожнага руху неабходна няўхільна выконваць ПДР. Вадзіцелям улічваць хуткасныя абмежаванні, умовы надвор'я, строга выконваць патрабаванні сігналаў святлафораў і дарожных знакаў", - падкрэслілі ў МУС.