3.78 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
У Мінску стартавалі вясновыя мерапрыемствы па азеляненні
У сталіцы - час добраўпарадкавання і азелянення. Асаблівая ўвага надаецца тэрыторыям у дварах, дзіцячым пляцоўкам, скверам, паркам і гістарычным мясцінам.
Марафон чысціні па традыцыі падтрымліваюць працоўныя калектывы, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, моладзь і проста неабыякавыя жыхары Мінска падчас суботнікаў.
Зялёная карта Мінска ў Год добраўпарадкавання стане яшчэ больш маляўнічай. У сталіцы стартавалі вясновыя мерапрыемствы па азеляненні. У кожным раёне - свае творчыя і крэатыўныя сустрэчы. Актыўна ў працу падключаюцца грамадскія арганізацыі, моладзь і жыхары Мінска.
Уладзіслаў Дземідзенка, старшыня Маладзёжнага савета пры Мінскім гарадскім Савеце дэпутатаў:
"У гэтым сезоне цэнтральныя алеі, паркі і праспекты Мінска стануць больш утульнымі і зялёнымі. Так, новая алея з’явілася ў Фрунзенскім раёне ў межах вуліц Максіма Танка і Кальварыйскай. 40 ліп высадзілі ў скверы ў гонар 80-годдзя Вялікай Перамогі. Ініцыятыву па добраўпарадкаванні падтрымалі і госці з Ніжняга Ноўгарада".
Эстафету па навядзенні парадку падхопліваюць і жыхары Мінска. Акцэнт - на чысціню ў дварах і тэрыторыі навокал. Спецыялісты жыллёва-камунальнай гаспадаркі абнаўляюць дзіцячае гульнявое абсталяванне, рамантуюць лаўкі, прыводзяць у парадак зялёныя зоны.
Акрамя добраўпарадкавання тэрыторый, падчас суботнікаў можна далучыцца да праекта "Зялёны двор разам". За вясновы сезон у Мінску плануюць высадзіць больш за 20 тыс. дрэў і каля 150 тыс. кустоў.