3.78 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
У Вілейцы адзначылі "Гуканне вясны" - як гэта было?
Народнае каляндарнае свята "Гуканне вясны" адзначылі ў Вілейскім краязнаўчым музеі. Гэта адзін з самых жыццярадасных і каларытных абрадаў, які дастаўся нам ад далёкіх продкаў.
Гукаць вясну - справа сур'ёзная і адказная. Наколькі задобрыш зямлю-матухну песнямі, карагодамі, пачастункамі, настолькі шчодрым і якасным будзе ўраджай.
"Вясну трэба гукаць, трэба абавязкова кожны год праводзіць гэты старажытны абрад. Тут ёсць механізм, які ўплывае на ўзаемаадносіны паміж людзьмі", - расказала дырэктар Вілейскага краязнаўчага музея Вольга Шляпо.
Удзельнікамі свята вясны ў Вілейскім краязнаўчым музеі сталі дзяўчаты - маладыя медыкі.
Згодна з беларускім абрадам, выбіралі вобраз багіні прыгажосці - Лялі. Менавіта ад яе залежыць надыход цяпла, росквіту ўсяго жывога, будучы ўраджай.
Дзяўчаты самі рабілі птушачак - прадвеснікаў вясны на адпаведным майстар-класе ў музеі. Можна было загадаць і напісаць самае патаемнае жаданне.
Жаўрукі - адзін з галоўных атрыбутаў свята "Гуканне вясны". І старыя, і малыя рабілі іх не толькі з паперы, саломкі, тканіны, але нават з цеста. Затым з песнямі і карагодамі развешвалі птушак высока на дрэвэ і такім чынам гукалі вясну.