3.78 BYN
2.81 BYN
3.30 BYN
У Заслаўі будуюць сучасную паліклініку
Маштабны медыцынскі аб'ект узводзяць у Заслаўі. Яго рэалізацыю падзялілі на тры чаргі. Першая - будаўніцтва паліклінікі на 700 наведванняў за змену.
Сам будынак запланаваны як пяці- і шасціпавярховы з індывідуальным праектам. У перспектыве за паліклінікай вырасце лячэбна-дыягнастычны корпус. Злучыць іх крытая галерэя-пераход. Зараз ідуць унутраныя работы - брыгады пракладваюць інжынерныя камунікацыі.
У Заслаўі з'явіцца і фізкультурна-спартыўны комплекс. Падчас "Дажынак" заклалі сімвалічны камень як знак пачатку будаўніцтва.
"Узводзяцца праекты сацыяльнай інфраструктуры ў рамках інвестыцыйнай праграмы. У 2025 годзе будзе скончана 9 аб'ектаў не толькі сацыяльных, але звязаных з жыццём людзей. На наступны год працягваецца будаўніцтва такіх аб'ектаў, як хірургічны корпус № 2 Мінскай абласной клінічнай бальніцы", - распавёў першы намеснік старшыні камітэта па архітэктуры і будаўніцтве Мінаблвыканкама Аляксей Быкаў.
Грандыёзнае будаўніцтва ідзе і ў Бараўлянах. У 2026 годзе там адкрыецца сучасны хірургічны корпус Мінскай абласной клінічнай бальніцы.















