3.77 BYN
2.82 BYN
3.21 BYN
У Мінск прывезлі новы тунэлепраходчы комплекс "Марыя"
Аўтар:Ілья Цвяткоў
Будаўніцтва новага кірунку зялёнай лініі мінскага метро зараз паскорыцца! У гульню ўступае "Марыя"! Размова ідзе пра новы тунэлепраходчы комплекс, які прыбыў у Мінск з Кітая.
"Метрабуд" сумесна з кітайскімі калегамі ўжо прыступіў да зборкі шматтоннай машыны. А значыць, пераменная ў інжынерным ураўненні аб паскарэнні тэмпаў будаўніцтва знойдзена.
Зараз новыя станцыі на карце мінскага метро павінны з'яўляцца ўдвая хутчэй. Таму на чарцяжах у мінскіх праекціроўшчыкаў - яшчэ больш смелыя і грандыёзныя праекты (гл. відэа).















