3.77 BYN
2.82 BYN
3.30 BYN
ААН: колькасць галадаючых у свеце можа перавысіць 360 млн з-за канфлікту на Блізкім Усходзе
Аўтар:Рэдакцыя news.by
Калі не скончыцца канфлікт на Блізкім Усходзе, то ўжо да чэрвеня колькасць галадаючых па ўсім свеце павялічыцца яшчэ на 45 млн чалавек. Такія даныя прыводзіць СААЗ.
Прычына - рост цэн на ежу, нафту і транспартныя паслугі. Атакі ЗША і Ізраіля на Іран перакрылі ключавыя маршруты дастаўкі гуманітарнай дапамогі, тым самым затрымоўваюцца жыццёва важныя грузы для некаторых пацярпелых рэгіёнаў.
Прадстаўнік ААН нагадаў: ужо зараз 319 млн чалавек ва ўсім свеце пакутуюць ад недахопу харчавання - і гэты паказчык у тры разы вышэй, чым 5 гадоў назад. А ў выпадку далейшай эскалацыі да чэрвеня колькасць галадаючых можа перавысіць 360 млн чалавек.















