3.75 BYN
2.93 BYN
3.42 BYN
Каталонію атакуюць маштабныя паводкі
Аўтар:Рэдакцыя news.by
У іспанскай Каталоніі на змену лясным пажарам прыйшлі моцныя ліўні, якія выклікалі паводкі. Затоплены вуліцы, дарогі і дамы, спынены чыгуначныя зносіны. З-за граду была парушана праца аэрапорта Барселоны.
Перапоўненыя з-за ліўневых дажджоў рэкі з лёгкасцю выносяць аўтамабілі. 2 чалавекі прапалі без вестак.
Мясцовыя выратавальныя службы паведамілі пра больш як 30 здарэнняў, выкліканых стыхіяй. Гарадскі савет Барселоны запусціў план дзеянняў пры НЗ.