3.77 BYN
2.82 BYN
3.30 BYN
У Францыі выратавалі хлопчыка, якога бацька трымаў у фургоне больш чым год
Аўтар:Рэдакцыя news.by
У Францыі паліцыя выратавала 9-гадовага хлопчыка, замкнёнага бацькам у фургоне больш чым на год.
Праваахоўнікаў выклікаў сусед з-за шуму ў прыпаркаваным аўтамабілі. Калі вартавыя парадку прыбылі на месца, то ўбачылі ў фургоне знясіленага хлопчыка. Пазней дзіця расказала, што яго замкнулі ў снежні 2024 года. Бацька хлопчыка ў сваё апраўданне сказаў, што хацеў засцерагчы сына ад сужыцелькі, якая нібы планавала адправіць дзіця ў псіхбальніцу.
Хлопчыка экстранна шпіталізавалі. Астатніх дзяцей з сям'і забралі. Дарослым прад'яўлены абвінавачанні ў неаказанні дапамогі, выкраданні і ўтрыманні пад замком, невыкананні бацькоўскіх абавязацельстваў.















