3.71 BYN
2.91 BYN
3.40 BYN
Галоўны калядны кірмаш разгорнецца ля Палаца спорту 20 снежня
Аўтар:Рэдакцыя news.by
Галоўны калядны кірмаш Мінска разгорнецца на пляцоўцы ля Палаца спорту 20 снежня.
Гандлёвыя рады напоўняць тэматычныя тавары ад беларускіх прадпрыемстваў, фермераў і рамеснікаў. Побач будуць прэзентаваны стравы розных краін свету. Запланавана і традыцыйнае меню: шашлыкі, дранікі, бліны, глінтвейн, ягадны морс. Шумець кірмаш будзе штодня да 11 студзеня.
Дарэчы, выбраць падарункі да свят прапануюць і на іншых лакацыях - кірмашы арганізуюць ва ўсіх раёнах сталіцы.
Кошт на жывыя елкі залежаць ад вышыні дрэва - цэнавы дыяпазон ад 7 да 40 рублёў. Прапануюць пакупнікам хвоі ў кадках, калядныя вянкі і букеты. Кірмашы з навагоднім асартыментам будуць працаваць таксама і ва ўсіх гандлёвых цэнтрах сталіцы.















