3.78 BYN
2.97 BYN
3.44 BYN
Мінэнерга: працягласць сетак прыроднага газу вырасце ў Беларусі ў 2025 годзе
Працягласць сетак прыроднага газу вырасце ў Беларусі на 700 км у 2025 годзе, паведамілі ў Мінэнерга.
У планах газіфікацыя парадку 10 тыс. домаўласніцтваў і 40 населеных пунктаў. Спецыялісты адзначылі, дзякуючы будаўніцтву новых сетак прыроднага газу і электрыфікацыі ў Беларусі атрымалася знізіць спажыванне звадкаванага вуглевадароднага газу ў два разы за дзесяць гадоў.
На дадзены момант агульная працягласць газавых сетак у рэспубліцы складае парадку 68 тыс. км. Вялікія планы і на 2026 год.