3.63 BYN
3.10 BYN
3.62 BYN
Нацыянальная кухня, Белавежская пушча - беларуская экспазіцыя рыхтуецца да выставы імпарту ў Кітаі
Беларусь рыхтуецца маштабна паказаць сябе на кітайскай выставе імпарту. Штогод у Шанхаі праходзіць адна з самых буйных выставачных падзей у свеце пад патранажам Сі Цзіньпіна. У 2023 годзе лік наведвальнікаў перавысіў 0,5 млн чалавек.
9 кастрычніка ў гандлёва-прамысловай палаце агучылі канцэпцыю беларускага павільёна.
З 5 па 10 лістапада Шанхай ператворыцца ў сусветную сталіцу імпарту, дзе на працягу тыдня свае тавары, паслугі, тэхналогіі прэзентуюць тысячы кампаній з усёй планеты. Гэта падзея заўсёды прыкоўвае ўвагу фактычна ўсяго свету.
Беларусь да форуму рыхтуецца сур'ёзна. 9 кастрычніка ў гандлёва-прамысловай палаце сабраліся ўсе зацікаўленыя. Гэта і арганізатары, і самі ўдзельнікі, дзелавая супольнасць і прадстаўнікі дзяржорганаў. Каб усё дэталёва і выразна прапрацаваць і абмеркаваць нюансы. Усе ад кітайскай выставы чакаюць вялікай аддачы. Тым больш у цяперашні санкцыйны час, калі наш погляд звернуты на рынак Усходу.
Вядома, кожная краіна на гэтай выставе акрамя свайго вытворчага патэнцыялу імкнецца больш распавесці пра сябе свету. У 2023 годзе беларусы рабілі гэта ў стылі Вялікага тэатра. Адметнасць гэтага года - Белавежская пушча.
Канцэптуальнае афармленне ўсяго нашага павільёна будзе ў стылі запаведніка, яго флоры і фаўны. Напрыклад, лакацыя перагаворнай будзе знаходзіцца ўнутры вялікага дуба. У цэлым нацыянальная экспазіцыя Беларусі сёлета будзе больш маштабнай - гэта 600 кв. м і адразу тры павільёны.
Вядома, усе сакрэты арганізатары не раскрываюць, але абяцаюць насычаную дзелавую і культурную праграму.
Сума заключаных дагавораў на кітайскім экспа кожны год б'е рэкорды: летась увогуле было звыш 78 млрд долараў. Чаго чакаць у цяпер - пакажа час.
Беларусь жа прыме ўдзел у выставе сёмы раз. І заўсёды мы былі прадстаўлены нацыянальным павільёнам. Сёлета пул удзельнікаў - гэта 60 айчынных кампаній. У кожнага з трох павільёнаў будзе свая тэма: харчовы сектар, высокія тэхналогіі, прамысловы патэнцыял. Упершыню будзе прадстаўлены брэнд МТЗ.