3.73 BYN
2.95 BYN
3.44 BYN
Не страціць разумных людзей - Прэзідэнт адкрыў Цэнтр тэхнічнай творчасці дзяцей і моладзі
Як адкрыць у свайго дзіцяці таленты інжынера, канструктара або вынаходніка і падтрымаць гэты талент? Вялікі свет тэхналогій і інавацый для юных беларусаў становіцца больш даступным. Спасцігаць асновы творчасці ў галіне радыёэлектронікі, робататэхнікі і праграмавання дапаможа новы Цэнтр тэхнічнай творчасці дзяцей і моладзі. 17 кастрычніка інавацыйную пляцоўку адкрыў наш Прэзідэнт. 18 навуковых лабараторый па розных кірунках ад авія-, судна- і ракетамадэлявання да канструявання беспілотнікаў і аўтамабільнай тэхнікі. Навучацца тут могуць дзеці з 6-гадовага ўзросту. Спачатку асновы мадэлявання і канструявання, а далей удзел у міжнародных спаборніцтвах, унікальны вопыт, паступленне ў ВНУ без іспытаў і добрая, а галоўнае праца будучыні ў перспектыве. Як трапіць у цэнтр?
Прэзідэнт даў старт працы Цэнтра тэхнічнай творчасці дзяцей і моладзі (падрабязнасці ў відэа).