3.73 BYN
2.95 BYN
3.44 BYN
21 млн дрэў плануецца высадзіць за час агульнанацыянальнай акцыі "Дай лесу новае жыццё"
Аўтар:Анастасія Стралкоўская
На працягу тыдня беларусы дапамагалі з абнаўленнем старога лесу і аднаўленнем пашкоджаных тэрыторый. Вялікі ўклад уносяць добраахвотнікі, у тым ліку прадстаўнікі дзяржорганаў.
Інструктаж праведзены, інвентар атрыманы, можна і да працы прыступіць. Такі нязвыклы распарадак дня сёння ў працоўнага дэсанта Белстата. У руках - замест калькулятараў і справаздач саджанцы і меч Калесава.
Уменне статыстыкаў хутка лічыць спатрэбілася. За гадзіну гектар Пухавіцкай зямлі папоўніўся 6 тыс. маладымі саджанцамі (глядзіце відэа).