3.73 BYN
2.95 BYN
3.44 BYN
Беларусь прымае турнір на прызы алімпійскай чэмпіёнкі Марыны Лобач
Аўтар:Рэдакцыя news.by
Беларусь ізноў прымае міжнародны турнір па мастацкай гімнастыцы на прызы алімпійскай чэмпіёнкі Марыны Лобач. Гэты форум асаблівы. Прычына - у камандным першынстве. Перад пачаткам спаборніцтваў гімнасткі ўдзельнічаюць у жараб'ёўцы і фарміруюць калектывы па чатыры ўдзельніцы ад кожнай узроставай катэгорыі - дзеці, прэюніёркі, юніёркі і сеньёркі. Такім чынам, у адной камандзе могуць быць прадстаўніцы розных краін. І вось ужо сёння адбыўся самы прэстыжны від праграмы - алімпійскае мнагаборства. Перамагла каманда "Леў" з лідарам Алінай Гарнасько. У сеньёрак лепшай стала Анастасія Салас (глядзіце відэа).