3.73 BYN
2.95 BYN
3.44 BYN
Стаў вядомы кошт білетаў і дэталі цырымоніі адкрыцця зімовых Алімпійскіх гульняў - 2026

Самы танны білет на цырымонію адкрыцця зімовых Гульняў у Мілане і Корціна-д’Ампеца будзе каштаваць 260 еўра. За самы дарагі квіток прыйдзецца выкласці 2 тыс. еўра.
На мультыспартыўным форуме ў лютым 2026 года ўпершыню ў гісторыі запаляць два алімпійскія агні. Першы - у італьянскай сталіцы, а другі - у гарах.
Арганізатары галоўнага старту чатырохгоддзя раскрылі падрабязнасці будучага шоу. Свята пройдзе на знакамітым футбольным стадыёне "Сан-Сіра", які з'яўляецца дамашняй арэнай для "Мілана" і "Інтэра". З-за аддаленасці іншых аб'ектаў парады дэлегацый плануюцца і ў Прэдаца, і ў Лівінья, і ў Корціне. Галоўнай тэмай падзеі стане гармонія паміж чалавецтвам і прыродай, традыцыямі і будучыняй.
МАК ужо аб'явіў, што беларусы выступяць на Гульнях у нейтральным статусе. Пакуль толькі фігурыстка Вікторыя Сафонава мае ліцэнзію на Алімпіяду. На будучых этапах Кубка свету за квоты могуць пазмагацца нашы канькабежцы. А вось Міжнародная федэрацыя лыжнага спорту і сноўборда разам з Міжнародным саюзам біятланістаў пакуль наогул не даюць беларускім атлетам ніводнага шанцу прайсці кваліфікацыю.
Фота pixabay.com