3.73 BYN
2.95 BYN
3.44 BYN
Да акцыі "Дай лесу новае жыццё!" далучыліся супрацоўнікі Белстата
Уклад кожнага ў зялёную будучыню Беларусі! За час агульнанацыянальнага флэшмобу "Дай лесу новае жыццё!" плануецца высадзіць 21 млн дрэў.
Беларусы з энтузіязмам падхапілі акцыю. І нават 18 кастрычніка, у выхадны дзень, на Пухавіцкую зямлю прыехалі добраахвотнікі.
Працоўны дэсант
На вуліцы халаднавата, невялікі дождж, вецер. Але гэта, вядома, не перашкода для тых, хто выходзіць на такую карысную справу. Добраахвотнікі абнаўляюць стары лес, аднаўляюць пашкоджаныя тэрыторыі. І ўсё - па клічы сэрца.
Прымножыць лясны фонд нашай краіны імкнуцца ўсе: бухгалтары, настаўнікі, інжынеры, трактарысты. Не выключэнне і прадстаўнікі дзяржаўных органаў. І вось зялёную ініцыятыву 18 кастрычніка падхапілі работнікі Белстата. У руках замест калькулятара і справаздач - высадкі і меч Колесава.
За год добраахвотная акцыя "Дай лесу новае жыццё!" ператварылася ў сапраўдны флэшмоб, трэнд, які падхапілі ўсе вобласці і раёны краіны. На дапамогу працаўнікам лясной галіны выходзяць дзеці, моладзь, старэйшае пакаленне. Яны ўносяць свой уклад у добраўпарадкаванне Беларусі. Нагадаем, кожны ахвотнік можа гэта зрабіць. Для гэтага ўсяго толькі варта звярнуцца ў мясцовы лясгас. Вам ніхто не адмовіць. Каля 350 млн штук пасадачнага матэрыялу вырасцілі па рэспубліцы, таму дадатковыя рабочыя рукі патрэбныя.