3.73 BYN
2.95 BYN
3.44 BYN
Трамп ацаніў сустрэчу з Зяленскім у Белым доме
У Вашынгтоне адбылася сустрэча Трампа і Зяленскага. Гэта ўжо трэці яго візіт у Белы дом з пачатку года і зноў - у цывільным.
Паводле даных прэс-службы Прэзідэнта ЗША, гэтым разам Зяленскі пакінуў Белы дом, праведучы там меней зп дзве з паловай гадзіны. Сустрэча выдалася няпростай, амерыканскі лідар быў цвёрдым - адзначае партал Axios. Дональд Трамп ясна даў зразумець: яго прыярытэт - дыпламатыя, а прадастаўленне ракет Tomahawk можа падарваць гэты працэс. Цяперашняя прапанова ЗША аб дыпламатычным рашэнні канфлікту - замарозка ліній фронту.
Дональд Трамп, прэзідэнт ЗША:
"У нас была вельмі добрая сустрэча, на мой погляд. Яны павінны неадкладна спыніць вайну па лініі фронту, дзе б яна ні праходзіла, інакш усё будзе занадта складана, і рашэння не знайсці. Вы спыняецеся на лініі фронту, і абодва бакі павінны разысціся па дамах, да сваіх сем'яў, спыніць забойствы, і на гэтым усё павінна скончыцца. Спыніцеся прама зараз на лініі фронту. Я сказаў гэта Зяленскаму, я сказаў гэта прэзідэнту Пуціну".
Адной з галоўных тэм сустрэчы таксама стаў расійска-амерыканскі саміт, які ў найбліжэйшыя тыдні павінен прайсці ў Будапешце. Гаспадар Белага дома падкрэсліў, што сустрэча плануецца двухбаковай. Паводле яго слоў, Зяленскі ў гэты час будзе "на сувязі". Пасля закрытай сустрэчы, як паведамляюць украінскія СМІ, Зяленскі адразу пачаў тэлефонную размову з еўрапейскімі лідарамі. Хто менавіта далучыўся да званка, не ўдакладняецца.
Фота ТАСС