3.78 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
Пасажырскі транспарт пад брэндам "Зроблена ў Беларусі". Камфартабельныя аўтобусы збіраюць у Барысаве
Новае прадпрыемства ў Барысаве выпускае машыны, якія карыстаюцца попытам па ўсёй Беларусі і нават у Расіі. Аўтобусы гэтага прадпрыемства актыўна выкарыстоўваюць для міжгародніх перавозак у Мінскай вобласці.
Каб стварыць такую машыну, спачатку спецыялісты робяць чарцяжы ў 3D-фармаце. А пасля ідзе зборачны працэс. За год вытворчасць можа выпускаць сотню машын з кузавам з надзейнага і лёгкага вуглепластыку.
Мінская вобласць - драйвер развіцця прамысловасці краіны. Заводы-гіганты "БЕЛДЖЫ", "Амкадар", БелАЗ і іншыя адкрываюць новыя рынкі і напрамкі ў вытворчасці тэхнікі. Паступова з'яўляюцца і прадпрыемствы з удасканаленым абсталяваннем і тэхнічнымі навацыямі.
Запатрабаваны прадукт - гэта прыбытак для кожнага раённага цэнтра і стварэнне працоўных месцаў. Таму акцэнт падчас вытворчасці прадукцыі, як правіла, робіцца на інавацыйных тэхналогіях, што дазваляе канкурыраваць на рынку і ствараць камфортныя ўмовы для працы спецыялістаў.