3.78 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
У Беларусі ўбіраюць цукровыя буракі і бульбу

Верасень -выніковы месяц у працы сельгазарганізацый. Аграрыі ўсіх рэгіёнаў гэтымі днямі актыўна капаюць цукровыя буракі і бульбу.
Дарэчы,ураджай другога хлеба сёлета перавысіць мільён тон. Запасаў унутранага рынку хопіць з лішкам. Траціну гэтага аб'ёму экспартуюць, а гэта больш за дзясятак краін.
Бульбу,якую гэтымі днямі капаюць на палях сельгазарганізацыі "Азярыцкі-Агра", адправяцьу Расію, Сербію і Македонію. Кожны дзень у сховішчы гаспадаркі закладваюцькаля 400 тон бульбы новага ўраджаю. Частку пакуюць і для гандлёвыхсетак, асноўны жа аб'ём - на працяглае захоўванне. Пры тэмпературы + 4 і ўзроўні вільготнасці 75-80 % клубні праляжаць да красавіка-мая наступнага года.
Сёння ў Мінскай вобласці развіваюць і глыбокую перапрацоўку нашага другога хлеба. У Стоўбцах вырабляюць бульбяныя шматкі, у Мар'інай Горцы - пюрэ, чыпсы і снэкі.