3.87 BYN
2.76 BYN
3.20 BYN
Лукашэнка параіў народу Арменіі быць вельмі акуратнымі пры выбары далейшага шляху развіцця

Прэзідэнт
Беларусі Аляксандр Лукашэнка, адказваючы
на пытанні журналістаў пасля саміту
ЕАЭС у Астане, параіў народу Арменіі
быць вельмі акуратнымі пры выбары
далейшага шляху развіцця разам з ЕАЭС
або ЕС, паведамляе БЕЛТА.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што многія заявы робяцца цяпер у Арменіі ў сувязі з маючымі адбыцца парламенцкімі выбарамі, якія запланаваны на 7 чэрвеня. Па той жа прычыне ініцыююцца размовы пра магчымы выхад краіны з ЕАЭС і курс на ўступленне ў Еўрасаюз. Лідары ЕАЭС у сувязі з гэтым прынялі сумесную заяву па выніках саміту ў Астане, дзе выступілі за правядзенне ў Арменіі адпаведнага рэферэндуму.
"Мы не ціснем народ, тым больш, мы ж разумеем, што тут гульня палітычная - заўтра выбары ў Арменіі. Зразумела, гэта круцяць-муцяць пад выбары. Але кіраўніцтва Арменіі дарэмна так робіць. Гэта даходзіць да прыніжэння Еўразійскага эканамічнага саюза. І члены ЕАЭС усе аднагалосна з гэтым пагадзіліся", - сказаў беларускі лідар. Ён адзначыў, што на пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета ў Астане Арменію прадстаўляў віцэ-прэм'ер Мгер Грыгаран і пазіцыі бакоў агучваліся ў яго прысутнасці.
"Армянам трэба быць вельмі акуратнымі, каб, барані гасподзь, не паўтарыць тое, што адбылося ва Украіне... Ва Украіне ўсё роўна так пачыналася. Вы гэта памятаеце. Каб яны, армяне, якія толькі што выйшлі з адной вайны, не трапілі ў цяжкую сітуацыю ў сувязі з гэтым. Не трэба спяшацца. Трэба проста падумаць, трэба быць мудрымі людзьмі, - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. - Перш чым рабіць такі крок, армянскаму народу вельмі сур'ёзна трэба падумаць. Вось адзінае, да чаго я іх заклікаю. Выкажа народ сваё меркаванне - мы з ім пагодзімся".
Прэзідэнт Беларусі папярэдзіў, што пэўным колам выгадна тое, што цяпер адбываецца ў Арменіі, і празрыста намякнуў, каму менавіта. "Камусьці гэта выгадна. Прыехалі, сабралі там кагосьці (вы ведаеце, хто там быў з еўрапейцаў), панаабяцалі цэлую кучу (у пачатку мая ў Ерэване праходзіў двухбаковы саміт ЕС - Арменія. - Заўвага БЕЛТА)… Хаця мы не чулі гэтых абяцанняў, былі толькі асуджэнні: "Беларусь і Расія такія-сякія". Зразумела, мы не дасканалыя, чаго тут гаварыць. Але на сябе паглядзіце", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.















