3.87 BYN
2.76 BYN
3.20 BYN
З 31 мая ўводзіцца забарона на лоўлю сома па ўсёй Беларусі

Забарона на лоўлю сома звычайнага ўводзіцца па ўсёй Беларусі. Гэта паведамілі ў прэс-службе Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Беларусі, піша sb.by.
З 19 мая па 19 чэрвеня ў рыбалоўных угоддзях Гомельскай і Брэсцкай абласцей ужо дзейнічае такое рашэнне. У іншых абласцях краіны забарона пачынае дзейнічаць з 31 мая і падоўжыцца па 1 ліпеня.
"Што рабіць рыбаку, калі сом усё-такі трапіў на кручок? У выпадку вылаву сома рыба павінна з найменшымі пашкоджаннямі незалежна ад яе стану неадкладна вяртацца ў натуральнае асяроддзе (непасрэдна ў месца яе вылаву), гэта значыць павінна быць выпушчана назад у ваду", - растлумачылі спецыялісты.
Незаконная здабыча адной асобіны сома падчас забароны абыйдзецца парушальнікам у 12 базавых велічынь.
Разам з тым 18 мая ў Брэсцкай і Гомельскай абласцях скончылася дзеянне агульнай забароны на лоўлю ўсіх відаў рыбы. З 19 мая ў гэтых рэгіёнах можна рыбачыць з лодкі, з заходам у ваду, выкарыстоўваць адначасова некалькі снасцей, займацца тролінгам і падводным паляваннем.















