3.72 BYN
2.90 BYN
3.37 BYN
Стала вядома, колькі будзе каштаваць навагодняе дрэва ў кадцы
Елка еўрапейская, блакітная, сасна і кедр, а яшчэ піхта і дэкаратыўная туя - хвойны набор да свята ў гадавальніках лясгасаў Мінскай вобласці ўжо гатовы.
Па навагоднія дрэвы прыязджаюць першыя пакупнікі. Чакаюць гасцей і ў Гарадоцкім гадавальніку, які знаходзіцца недалёка ад Маладзечна. Лесаводы займаюцца фарміраваннем крон, падкормкай раслін і клапоцяцца пра ўраджай наступнага года. Саджанцы маладых дрэў падрастаюць у грунце, гатовыя да камфортнай зімоўкі.
Вядомы ўжо і папярэдні прайс на дрэвы ў кадках. Самае высокае (больш за 2 метры) будзе каштаваць у лясніцтве амаль 55 рублёў. А самае нізкае - менш за 30 рублёў.
Работнікі лесу ўжо актыўна фарміруюць навагоднія заказы. Высяканне пачнецца і на звычайных лясных плантацыях. У лясніцтвах таксама можна будзе набыць свежую елку.















