3.77 BYN
2.82 BYN
3.30 BYN
У Беларусі ствараецца крыптабанк
Аўтар:Святлана Лук'янюк
У Беларусі ствараецца крыптабанк. Указ аб яго працы сёння падпісаў Прэзідэнт. Дакумент накіраваны на ўмацаванне іміджу нашай краіны як флагмана ў сферы фінансавых IT-тэхналогій, таксама ён закліканы надаць дадатковы імпульс прытоку прамых замежных інвестыцый у Беларусь.
Для допуску на рынак крыптабанк павінен мець статус рэзідэнта ПВТ і быць уключаны ў рэестр Нацбанка, а таксама абавязаны выконваць патрабаванні нашага заканадаўства, забяспечваць захаванасць актываў і празрыстасць разлікаў (больш падрабязна – глядзіце відэа).















