3.77 BYN
2.98 BYN
3.43 BYN
У Зімбабвэ праходзяць перамовы беларускай дэлегацыі з прэзідэнтам краіны. Што абмяркоўваюць?
16 красавіка ў Зімбабвэ праходзяць перамовы беларускай дэлегацыі з прэзідэнтам гэтай афрыканскай краіны. Абмяркоўваецца ўвесь спектр адносін, у тым ліку сумесныя праекты.
Асноўная мэта візіту - рэвізія ўсіх раней дасягнутых дамоўленасцяў і вызначэнне новых напрамкаў супрацоўніцтва.
15 красавіка беларусы наведалі сэрвісны цэнтр айчыннай тэхнікі. Гэта ўзорная пляцоўка супрацоўніцтва Мінска і Харарэ і яркі прыклад узаемавыгаднага партнёрства, які дэманструе, што мы можам больш актыўна прапаноўваць свой прадукт на гэты рынак, а афрыканскія партнёры - павышаць эфектыўнасць сельгасгаліны.
За апошнія чатыры гады дзякуючы ў тым ліку беларускім трактарам, камбайнам і абсталяванню валавы збор збожжа ў Зімбабвэ вырас больш чым у тры разы. Механізацыя сельскай гаспадаркі краіны - асобная тэма, якую асабіста кантралююць кіраўнікі дзвюх краін. У рамках гэтай праграмы на зімбабвійскі рынак ужо адгружана звыш 2 тыс. адзінак тэхнікі.
Падпісанне новых дакументаў чакаем і ў сераду, 16 красавіка. У Зімбабвэ пройдзе пасяджэнне сумеснай з Беларуссю пастаяннай камісіі па супрацоўніцтве. Старшынёй на ім будзе кіраўнік МЗС нашай краіны. Максім Рыжанкоў пасля прыбыцця ў Зімбабвэ наведаў кампанію, што пецыялізуецца на пастаўках і абслугоўванні сучаснай беларускай тэхнікі, і абмеркаваў з яе кіраўніцтвам далейшыя перспектывы пашырэння паставак сельскагаспадарчай, грузавой і спецыяльнай тэхнікі.
Запланаваны і перамовы з міністрамі замежных спраў, вышэйшай адукацыі, інавацый, навукі і тэхналагічнага развіцця, а таксама шахт і развіцця гарнаруднай прамысловасці.