3.72 BYN
2.93 BYN
3.39 BYN
14 лютага адзначаецца Міжнародны дзень дарэння кніг
Аўтар:Рэдакцыя news.by
Лічба не на карысць гаджэтаў: 83 % беларусаў выбіраюць папяровыя кнігі. 14 лютага - Міжнародны дзень дарэння кнігі.
Самыя адданыя чытачы - моладзь да 29 гадоў, прычым жанчыны бяруць у рукі кнігі часцей за мужчын. У топе запытаў - сусветная класіка, сучасная руская і беларуская літаратура. Меркаванне крытыкаў і рэклама чытачоў не цікавяць: амаль 90 % спадзяюцца толькі на ўласны густ. Галоўныя крытэрыі пры куплі - цана і якасць. Кніга па-ранейшаму застаецца лепшым падарункам. І сёння ў кожнага ёсць падстава ўспомніць пра гэта.















