3.87 BYN
2.76 BYN
3.20 BYN
25 сакавіка ў Мінску стартуе праваслаўны велікодны форум "Радасць"
Аўтар:Рэдакцыя news.by
Велікодная "Радасць" зноў у Мінску: 25 сакавіка ў сталіцы пачынаецца маштабны велікодны форум. Гэта традыцыйны фестываль, які напярэдадні Уваскрэсення Хрыстова праводзіць Свята-Елісавецінскі манастыр.
На працягу двух тыдняў у культурным цэнтры "Каўчэг" запланаваны сустрэчы са свяшчэннікамі, кінапаказы, літаратурна-музычныя гасцёўні, канцэрты, спектаклі, праграма для дзяцей і, вядома, кірмаш.
Сёлета будуць прапанаваны вырабы з манастыроў і храмаў Беларусі, Расіі, Сербіі, Сірыі, Палесціны, Малдовы і Грэцыі.
Таксама з 3 красавіка пачне работу дабрачынная выстава рамеснікаў "Дабрадзел". Майстры прадставяць кераміку, упрыгожанні, вырабы з дрэва і шкла. Фестываль падоўжыцца да 5 красавіка.















