3.87 BYN
2.76 BYN
3.20 BYN
Беларускаму тэатру імя Урсулы Радзівіл - 75 гадоў
Тэатр імя Урсулы Радзівіл - гэта культурная спадчына Нясвіжа і самабытны брэнд Беларусі. Заслужанаму аматарскаму калектыву споўнілася 75 гадоў. Урачысты вечар з нагоды свята пачаўся з фрагмента легендарнага спектакля "Чорная панна Нясвіжа". Аматарам сцэнічнага мастацтва прэзентавалі таксама і папуры з лепшых пастановак розных гадоў.
"Падрыхтоўку да гэтага юбілею мы пачалі яшчэ ў верасні 2025 года. Дбайна прадумвалі канцэпцыю, выбіралі тыя ўрыўкі са спектакляў, якія, на наш погляд, больш за ўсё спадабаліся гледачу, - расказала актрыса тэатра імя Урсулы Радзівіл Людміла Вітко. - Тэатр будзе жыць, пакуль у ім ёсць акцёр, рэжысёр і пакуль у нас ёсць планы. А планы ў нас каласальныя".
Амаль 300 гадоў таму Урсула Радзівіл у Нясвіжы была ініцыятарам стварэння аднаго з першых тэатраў у нашай краіне. Пераемнікам традыцый сцэнічнага мастацтва і стаў калектыў, названы ў гонар заснавальніцы. 18 гадоў таму тэатр атрымаў званне заслужанага.















